A review of After Before has been published by Svetlana Ulanovskaya after the IFMC festival, where the work has been awarded the I-st Prize.

“The Choreographic Departament of the Belarussian National Culture University has been awarded the first prize at the IMFC Festival. After Before, created by the Polish choreographer Maciej Kuźmiński, was one of the few presentations fully drawing from the contemporary art aesthetic. […] Stylistically abstract, minimal in the form of expression, the work was stripped bare of traditionally understood dance – on the first plane being occupied by the practice of shared presence, the performer’s work with inner movement and hers bodily experience. A “collective body” was active, alive, pulsating on stage in which the individual, plastic voices of the performers created on, shared emotion.”

Published in Mastactwa Magazine (Art Magazine) – 2016 – nb. 12 – pages. 8 – 13]   

Лаўрэатам І прэміі стаў Ансамбль кафедры харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. After Before, створаны ў суаўтарстве з вядомым польскім харэографам Мацеем Кузьмінскім, – адзін з нямногіх конкурсных твораў, што цалкам адпавядаў эстэтыцы contemporary dance. У цэнтры ўвагі пастаноўшчыка – праблема бежанцаў, якая ўвасаблялася выключна з дапамогай пластыкі, ўзаемадзеяння руху і прасторы. Абстрактны па стылістыцы, мінімалістычны па сродках выразнасці спектакль быў пазбаўлены танца ў агульнапрынятым разуменні – на першы план тут выходзіла практыка прысутнасці, праца з унутраным рухам і яго цялесным пражываннем. На сцэне дзейнічала, жыло, пульсавала ў пошуках выйсця так званае “калектыўнае цела”, у якім індывідуальныя пластычныя галасы выканаўцаў зліваліся ва ўнісон, агульную эмоцыю. Геаметрычная логіка танцавальнага малюнка, шматлікія паўзы, рэпетытыўнасць лексічных камбінацый, рух у замкнёнай, цеснай прасторы – усё гэта стварала выразнае адчуванне нявызначанасці, завісання паміж “да” і “пасля”.

[Святлана Уланоўская. Паміж мэйнстрымам і аўтарскім пошукам. – Мастацтва. – 2016. – № 12. – С. 8–13.]

 


 

 


 

 ,